У Латыгалі прайшоў беларускі праваслаўны летнік

 

«Пазнаёміцца і дапамагчы. Сустрэча моладзі на Вілейскай зямлі»

браство
Пазнаёміцца з багатай і драматычнай гісторыяй старадаўняга храма XVIII стагоддзя, дапамагчы ў добраўпарадкаванні прыходскага дома і навакольнай тэрыторыі — вось тыя асноўныя мэты, якія натхнілі моладзь Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў і іншых неабыякавых юнакоў і дзяўчат наведаць Свята-Мікалаеўскі храм у вёсцы Латыгаль Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Адмысловы летнік-сумоўе на базе гэтага прыхода прайшоў з 11 па 14 ліпеня.
У час знаходжання ў Латыгалі братчыкі змаглі пазнаёміцца з цікавымі гістарычнымі артэфактамі, звязанымі з мінуўшчынай храма, якія беражліва захоўвае настаяцель прыхода, айцец Андрэй Громаў. Гэта і царкоўны летапіс, іншыя прыходскія кнігі, фрагменты старадаўніх харугваў, манеты, знойдзеныя вакол храма падчас земляных работ. Сярод іншага вялікую цікавасць выклікала калекцыя ікон і царкоўнага начыння савецкага часу — рукачынныя, яны захоўваюць дух той цяжкой эпохі ў жыцці Царквы. Можна толькі спадзявацца, што ў недалёкай будучыні ўсе гэтыя прадметы стануць асновай прыходскага музея.
Агульнымі намаганнямі былі прыведзены да ладу некалькі жылых пакояў прыходскага дому, дзе цяпер могуць спыняцца на начлег вернікі, удзельнікі паломніцтваў і асветніцкіх экспедыцый. Акрамя таго разам з айцом Андрэем моладзь наведала мясцовыя закінутыя могілкі ХІХ стагоддзя, дзе ў працэсе невялікага даследавання былі выяўлены характэрыя для гэтай мясцовасці надпісы на замшэлых надмагільных камянях.
У ціхай вясковай атмасферы праваслаўная моладзь мела магчымасць абмеркаваць разам са святаром пытанні свайго духоўнага ўдасканалення, малазразумелыя моманты Бажэственнай літургіі, падрыхтавацца да таінства споведзі. А ўжо падчас святочнага богаслужэння ў дзень памяці святых апосталаў Пятра і Паўла моладзь змагла не толькі далучыцца да супольнай малітвы, але і пазнаёміцца з адметнымі царкоўнымі традыцыямі гэтай вёскі. Як патлумачыў настаяцель гэтага храма, айцец Андрэй Громаў, здаўна ў Латыгалі існуе традыцыя так званых “Закупаў”, калі ўсе вернікі вёскі ў гэты дзень супольна набываюць свечкі і чатыры боханы хлеба. Свечкі запальваюцца ў час малебну, пасля якога хлеб разразаецца і размяркоўваецца паміж жыхарамі Латыгаля. Апроч таго на Бажэственнай літургіі ў гэты дзень вернікі падаюць свае памяннікі, з запісанымі ў іх усімі жывымі і спачылымі сваякамі.

Мяркуецца, што ў будучым такая кароткая сустрэча перарасце ў маштабны беларускі праваслаўны летнік, удзельнікі якога змогуць дапамагчы ў праца з музейнай калекцыяй, развучаць пазалітургічныя песні на беларускай мове, а таксама наладзяць сустрэчы і падарожжы з мясцовымі краязнаўцамі.»

jTjuWyf54M0

 

Тэкст і фота са старонкі Брацтва Віленскіх мучанікаў у Фэйсбуку. (https://www.facebook.com/groups/396324350426582/)

 

………………………

На Вілейшчыне ў вёсцы Латыгаль адбыўся беларускі праваслаўны летнік (з 11 па 14 ліпеня). Яго ўдзельнікі працавалі на ўпарадкаванні мясцовага храма, якому ўжо два з паловай стагоддзі. Распавядае арганізатар і ўдзельнік летніка Кастусь Антановіч: – Гэта тыя людзі, якім цікавая і беларускасць, і беларуская мова, і праваслаўная традыцыя. Таму яны з захапленнем даследавалі артэфакты, якія былі знойдзены ў царкве, і працавалі над стварэннем канцэпцыі царкоўнага музея ў Латыгалі.  Намі былі знойдзены старадаўнія харугвы, якія яшчэ з 19-га ст. выкарыстоўваліся ў храме. Зараз яны ў кепскім стане і мы іх узялі, каб адрэстаўраваць. Было б добра, каб у будучым яны склалі музейную калекцыю.

 Маладыя актывісты сталічнага праваслаўнага брацтва Святых Віленскіх пакутнікаў плануюць яшчэ не раз вярнуцца ў Латыгаль, каб працягнуць распачатую справу. Максім Каўняровіч. Беларускае 

Чытай больш на: http://www.racyja.com/kultura/u-latygali-prajshou-belaruski-pravasl/

(47)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *